Мнения других авторов
- 09.02 // 12:38 Виталий Рымашевский. «ВЫБОРЫ» 2012. Стратегия БХД против стратегии режима // Статья
- 08.02 // 11:46 Ярослав Романчук. КРИЗИС. Белорусский Госплан «порвал» страну // Статья
- 07.02 // 17:07 Алесь Михалевич. ПЕРСПЕКТИВЫ. Кто хочет стать миллионером? // Статья
- 07.02 // 12:09 Алексей Пикулик. СКАНДАЛ. Охота на ведьм в клубе конспирологов-любителей // Статья
- 06.02 // 12:42 Александр Зимовский. РЕЗОНАНС. Болевые точки модели Лукашенко // Статья
Другие Мнения этого автора
- 27.07 // 14:57 Алесь Лагвінец. НАЦЫЯНАЛЬНЫ ІНТАРЭС. Як зрабіць незваротнай незалежнасьць // Статья
- 27.09 // 11:28 Алесь Лагвінец. МЫ.Чаму я займаюся палітыкай? // Статья
Мнение
Алесь Лагвінец. ВЫБАРЫ. Чаму трэба назіраць «на выбарах»
![]() |
|
Алесь Лагвінец. 38 год. Беларус. Палітоляг, перакладчык, заснавальнік Руху «За Свабоду». Ад лютага 2007 году — памочнік і дарадца лідэра «Руху «За Свабоду» Аляксандра Мілінкевіча. Кандыдат у дэпутаты па Сухараўскай акрузе ў 2004, 2007 і 2010 гадах. Ляўрэат “Прэміі Эўропы” 2007 году нямецкага фонду імя Гайнца Шварцкопфа “Маладая Эўропа”. Хобі: футбол, вандроўкі на ровары, плаваньне. |
Ведаю, значных парушэньняў падчас галасаваньня няма. Мая галоўная прэтэнзія да выбараў у Беларусі – галасы ніхто не лічыць, а пішуць вызначаныя зьверху вынікі. Менавіта таму ў 99% участковых камісіяў па краіне няма прадстаўнікоў незалежных кандыдатаў або дэмакратычных арганізацыяў. Лёгіка рэжыму вельмі простая: тое, што робіцца пад час падліку, павінна застацца прыватнай, нават інтымнай справай выбарчай камісіі, найперш старшыні, намесьніка і сакратара.
Але прыватнасьць і інтымнасьць можа быць у ложку, у ваннай, на кухні, на дачы, а не на выбарчым участку! Выбары, а тым больш падлік галасоў – гэта публічная справа! Якраз такой яна і ёсьць у Вялікабрытаніі, дзе перад маімі вачыма і вачыма прадстаўнікоў кожнага з кандыдатаў, а таксама зацікаўленых грамадзянаў раскладвалі бюлетэні, і я вельмі добра бачыў, што было на іх пазначана. На студзеньскіх выбарах ва Ўкраіне было тое ж самае. Чаму гэта ня можа быць у Беларусі? Мы ж у самым цэнтры Эўропы!
Такім чынам, на падставе маіх ведаў і досьведу, а таксама майго разуменьня палітычных працэсаў у нашай краіне заклікаю людзей з актыўнай грамадзянскай пазыцыяй (нават тых, каторыя “ЗаКолю”), праваабаронцаў, экспэртаў, журналістаў не абмяжоўвацца “маніторынгам” праз тэлефанаваньне ды інтэрнэт, а таксама ісьці на выбарчыя ўчасткі – на свае, дзе прыпісаныя, а яшчэ лепш на тыя, дзе балятуюцца добрыя альтэрнатыўныя кандыдаты.
Бо, на жаль, праблема не толькі ў тым, што няма дэмакратычных прадстаўнікоў у камісіях, праблема яшчэ ў тым, што мы, выбарцы, мы, народ Беларусі, які паводле Канстытуцыі мае вярхоўную ўладу ў краіне, не лічым патрэбным сачыць за працэдурай. Пакуль гэта не зьменіцца, ня будзе і нармальных выбараў. Голас на выбарах у выглядзе бюлетэню – гэта нашая ўласнасьць. Трэба набліжаць дзень, калі ніхто не захоча займацца ашуканствам і маніпуляваньнем з нашай уласнасьцю. Трэба адстойваць сваю ўласнасьць.
Увогуле, грамадзянам Беларусі варта цікавіцца палітыкай, паколькі палітычныя працэсы і ў прыватнасьці выбары — гэта тая сфэра, дзе беларуская ўлада паказвае сваю несправядлівасьць. Таксама перакананы: масавае назіраньне за выбарамі і вынікаючае абурэньне ад «цудаў» над бюлетэнямі — абавязковы элемэнт масавага пратэсту супраць аўтарытарнай улады. Гэта магчымасьць паглядзець у вочы сябрам камісіяў, гэта грамадзянская адукацыя назіральнікаў, гэта доказы для нашых грамадзянаў адсутнасьці падліку галасоў наагул.
Менавіта таму ўлада нэрвова рэагуе на ўнутранае назіраньне, яна параўноўвае назіральнікаў з баевікамі, саджае ў турму тых, хто толькі плянуе арганізаваць шырокае агульнанацыянальнае назіраньне http://nn.by/?c=ar&i=3088 .
У заключэньне, праілюструю вынікі назіраньня.
2004 год. Доказы адмоўнага галасаваньня на рэфэрэндуме па праву пажыцьцёвага панаваньня, а таксама станоўчага ўспрыняцьця выбарцамі маёй кандыдатуры.
Плюс вельмі паказальная адмова даваць вынікі паводле пратаколаў па кожным участку: 

2006 год. Папулярны ў журналістаў здымак “падліку” ў Сухараве і доказы эфэктыўнасьці “народнага” галасаваньня (маю 6 арыгінальных няўкінутых бюлетэняў, а ў выніковым пратаколе напісана, што ў скрынках для галасаваньня “не далічыліся” усяго 4-ох бюлетэняў 

2007 год. Яшчэ два здымкі “падліку” ў Сухараве: 

…і матэрыялы для аналізу афіцыйных вынікаў…
…і ўражаньні назіральнікаў
2008 год: 
Плюс ускосныя доказы ўкідваньня бюлетэняў падчас папярэдняга галасаваньня: на трох участках, дзе вялося назіраньне датэрміновага галасаваньня і вёўся падлік кожнага, хто галасаваў, сярэдні працэнт яўкі на датэрміновае галасаваньне быў менш за 10%, у сярэднім па Менску – 22.4 (неафіцыйны вынік у сярэднім па акрузе быў каля 25%, зашкальваючы за 30% на самых “перадавых” участках. Хаця ў акрузе амаль не было інтэрнатаў). 

Запрашаем чытачоў абмяркоўваць артыкулы на форуме, прапаноўваць для ўдзелу ў праекце новых аўтараў або ўласныя матэрыялы. |



В настоящее время комментариев к этому материалу нет.
Вы можете стать первым, разместив свой комментарий в форме слева